Асноўная інфармацыя пра Лунінец
Фатаграфія вуліцы Чырвонай

Лунінец - цэнтр Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці Рэспублікі Беларусь
Геаграфічна размешчаны за 240 км на ўсход ад Брэста і за 250 км на поўдзень ад Мінска. Буйны чыгуначны вузел (лініі на Баранавічы, Гомель, Роўна, Брэст). 24,0 тысячы жыхароў (2024). Прадпрыемствы чыгуначнага транспарту. Заводы па вытворчасці электрарухавікоў, сухога абястлушчанага малака.
Гісторыя старажытнай Лунінецкай зямлі сыходзіць у далёкае мінулае. Аднавіць яе дапамагаюць помнікі археалогіі (курганы, стаянкі першабытных плямёнаў) – сведкі мінулых часоў, часта адзінае, што засталося ад тых часоў, калі яшчэ не існавала пісьменнасці, а іншыя сведчанні проста не захаваліся. І ўсё ж практычна ў кожным кутку нашага раёна можна выявіць помнікі мінулага. Яны захоўваюць інфармацыю пра жыццё нашых папярэднікаў: чым займаліся, як здабывалі сабе хлеб насущны.
Афіцыйна датай заснавання Лунінца з'яўляецца 1449 год. Больш за пяць стагоддзяў спатрэбілася, каб прайсці ад вёсачкі Малы Лулін да горада Лунінец, горада з развітой прамысловасцю і інфраструктурай.