Мястэчка Кажан-Гарадок

Упершыню Кажан-Гарадок згадваецца ў 1493 годзе, але пры раскопках выяўлены сляды чалавечай дзейнасці V-VII стст. Да 1793 года гэта было мястэчка Рэчы Паспалітай, па яе падзеле адыйшло Расійскай імперыі

"Відуш-гара" — (165 м) сакральная гара каля вёскі, з паўднёвага боку, недалёка ад упадзення ракі Цны ў Прыпяць. Існуюць розныя паданні, што быццам тут жыў і пахаваны выгнанец, рымскі паэт Авідый.

Сядзіба Няміровіча-Шчыта (першая палова XVIII стагоддзя) — драўляны палац з паркам і прыдворным тэатрам. Палац згарэў у сярэдзіне XIX стагоддзя.

Сінагога — пабудаваная ў 1880-я гады, была адной з самых багатых у воласці. Спалена нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1942 годзе.

Галоўны элемент сінагальнага ўбрання: свяшчэнны ківот (Арон га-кодэш), у якім захоўваюцца скруткі Торы.

"Паміж бімай і ківотом у ашкеназскіх сінагогах ставяць спецыяльны пюпітр (амуд), каля якога стаіць чалавек, які вядзе грамадскую малітву.

Свята-Мікалаеўская царква — пабудавана як уніяцкая ў 1818 годзе. Атрымала назву Пізанская царква — ні адзін з шасці купалоў не глядзіць вертыкальна ў неба.

Вяковыя дубы Кажан-Гарадоцкія — батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння. Дуб Міцкевіча — вядома, што яму больш за 500 гадоў.

Жыхары мястэчка Кажан-Гарадок на святкаванні Вялікдня (пачатак 20-га стагоддзя).